Беларуская Служба

Польшча не адмовіцца ад пашырэння рудніка бурага вугалю ў Тураве

20.04.2021 16:03
Чэхія накіравала скаргу ў СЕЗ на Польшчу ў сувязі з пашырэннем Тураўскага рудніка.
Kopalnia Turów
Kopalnia Turów By Anna Uciechowska, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1157585

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань (Artur Soboń) сказаў, што руднік у Тураве мае вырашальнае значэнне для польскай энергетычнай сістэмы.

Руднік знаходзіцца блізка мяжы з Чэхіяй, якая падала на Польшчу ў Суд Еўрапейскага Звязу. Собань лічыць, што суд стане на бок Польшчы.

- Я ўпеўнены, што ўсе праўныя і прадметныя аргументы ў гэтай спрэчцы за намі. Я таксама чакаю станоўчага рашэння па справе будучыні рудніка. Калі б мы прынялі рашэнне, што Тураў сёння спыняе працу, нашыя страты склалі б 13,5 млрд злотых (амаль 3 млрд еўра).

У сакавіку Чэхія накіравала скаргу ў СЕЗ на Польшчу ў сувязі з пашырэннем Тураўскага рудніка бурага вугалю. Прага сцвярджае, што працяг працы рудніка будзе мець негатыўныя наступствы для навакольнага асяроддзя, у тым ліку выкліча зніжэнне ўзроўню грунтавых вод у Чэхіі. Чэхія таксама патрабуе прыпыніць пашырэнне рудніка да вынясення рашэння суду.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі